БЕЛ Ł РУС

У лесе пад Светлагорскам выратавалі сабаку, закапанага жыўцом

10.06.2025 / 15:29

Nashaniva.com

У Светлагорскім раёне добраахвотнікі пошукава‑выратавальнага атрада «Пульс» знайшлі жывога сабаку, якога хтосьці закапаў у яму, паведамляюць «Моцныя навіны».

У той момант яны прачэсвалі лес у пошуках зніклага мужчыны. І ўбачылі, што тырчыць галава жывёлы.

Сабака спачатку не падаваў прыкмет жыцця, але ўскрыкнуў, калі яго паклікалі. Яны выказалі здагадку, што сабаку душылі — на шыі была завязаная на вузел хустка. Верагодна, яго яшчэ і ўдарылі чымсьці вострым, так як над вокам была ірваная рана.

Валанцёры зрабілі імправізаваную паілку з бутэлькі і акуратна адкопвалі жывёлу, сочачы за рухам лап, каб пераканацца ў адсутнасці пашкоджанняў хрыбетніка.

Затым пры дапамозе мясцовага зоаабаронцы сабаку (гэта дзяўчынка), вынеслі на насілках і даставілі ў Светлагорск.

Пасля Нікі (так назвалі сабаку) перавезлі ў Мінскую ветэрынарную клініку, дзе ёй правялі аперацыю.

Дактары дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму і невялікі ацёк трахеі, але адзначылі, што Нікі «нарадзілася ў кашулі». Зараз сабака прымае лекі, праходзіць апрацоўку ран і вочы, але да гэтага часу дэзарыентаваная і рэагуе на рэзкія гукі.

Хто так жорстка зрабіў з сабакам — пакуль невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула