У Мінску разбураюць мурал на Машэрава, які летась «рэстаўравалі»
У Мінску руйнуюць мурал на будынку, дзе раней размяшчалася культурная прастора «Корпус». Фота «абноўленага» будынка з'явілася на інстаграм-старонцы дыджэя Аляксандра Багданава (Papa Bo Selektah), піша «Люстэрка».
Разбурэнне мурала на былым будынку «Корпуса» на вуліцы Машэрава ў Мінску. Фота: instagram.com/papaboselektah
Як відаць на фота, пакрыццё разам з муралам амаль цалкам прыбралі з цагляных сцен будынка на вуліцы Машэрава, 9.
Мурал у 2017 годзе стварыў бразільскі мастак Дыега Дэдабліа ў рамках фестывалю Vulica Brazil.
Год таму, у чэрвені 2024-га, у Мінску на будынку былога «Корпуса» праводзіліся работы — па апублікаваным відэа можна было падумаць, што графіці зафарбоўваюць. Гэта аказалася ілжывай трывогай: мурал рэстаўравалі. Тады пра гэта паведамілі і адміністрацыя раёна, і занепакоеныя менчукі.
Мурал на Машэрава 9/8 у Мінску па стане на 21 чэрвеня 2024 года. Фота: Сhrysalismagazine
Культурны цэнтр «Корпус» спыніў працу ў Мінску ў 2021 годзе, на яго месцы адкрылася арт-бістро з морапрадуктамі.
Чытайце таксама:
Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці
Бачылі, як незвычайна і па-інстаграмнаму аформілі двор на Даўгабродскай?
Той самы цягнік над «Гарызонтам» — усё. Вось што стала з адным з самых пазнавальных муралаў Мінска
Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ