БЕЛ Ł РУС

У Нясвіжскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

10.06.2025 / 19:12

Nashaniva.com

10 чэрвеня ў Нясвіжскім раёне адбылася аварыя са смяротным вынікам, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў.

Каля 15-й гадзіны 10 чэрвеня на трасе М-1 «Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй» 71-гадовы кіроўца аўтамабіля «Рэно» страціў кантроль над машынай, наехаў на дарожную агароджу, а пасля з’ехаў у правы кювет, дзе машына перакулілася.

У выніку здарэння загінулі як кіроўца, так і 70-гадовая пасажырка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула