БЕЛ Ł РУС

Пры атацы шахедаў на Харкаў загінулі два чалавекі, сярод пацярпелых — дзеці

11.06.2025 / 6:51

Nashaniva.com

Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што расійскія войскі цягам дзевяці хвілін (з 00:31 да 00:40) нанеслі ўдары 17 шахедамі па двух раёнах горада — Слабадскім і Аснавянскім.

«Ёсць прамыя трапленні ў шматпавярховыя дамы, прыватныя дамы, дзіцячыя пляцоўкі, прадпрыемствы і грамадскі транспарт. Палаючыя кватэры, разбураныя дахі, выгаралыя аўтамабілі, пабітыя вокны», — напісаў ён у тэлеграме.

Церахаў пацвердзіў, што загінулі два чалавекі і пацярпелі 37. Сярод пацярпелых — пяць дзяцей. Некалькіх чалавек удалося выратаваць з ахопленых полымем дамоў.

«Пашкоджаны тралейбусы, кантактная сетка, камунальныя і вытворчыя аб’екты. Усё гэта — звычайныя аб’екты мірнага жыцця. Тыя, якія ні ў якім разе не павінны станавіцца мішэнню. Камунальныя і аварыйныя службы, валанцёры працуюць без перапынку — ліквідуюць наступствы, дапамагаюць пацярпелым, аднаўляюць падачу газу, святла і вады», — дадаў мэр.

Расійскія ўлады ўдары па Харкаве не каментавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула