БЕЛ Ł РУС

Грантавы конкурс для беларускай культуры — якія праекты могуць падацца

11.06.2025 / 12:38

Nashaniva.com

ArtPower Belarus запускае працяг конкурснай праграмы для беларускіх творцаў і культурніцкіх ініцыятываў і абвяшчае новы набор заявак. Цяпер яшчэ больш магчымасцей для тых, хто працуе з ідэямі, супольнасцямі і сэнсамі.

Фота: rydlevskaya_a / Instagram

Прадугледжаны два кірункі фінансавання:

— арганізацыйнае развіццё: умацаванне каманды, паляпшэнне інфраструктуры, распрацоўка стратэгій, новыя праграмы і партнёрствы,

— крэатыўныя праекты: стварэнне і рэалізацыя мастацкіх і міжсектаральных ініцыятыў, публічныя падзеі, даследаванні і адукацыйныя фарматы. Фарматы грантаў MINI і MIDI.

Памер фінансавання:

 — MINI: 3 000 — 10 000 €

 — MIDI: 10 000 — 60 000 €

— Арганізацыйныя гранты: 10 000 — 60 000 €

Дэдлайны:

Хто можа ўдзельнічаць:

У жніўні таксама адкрыецца асобны трэці кірунак — фінансаванне ў надзвычайных сітуацыях.

Падаць заяўку на грант можна па спасылцы.

На ўсе пытанні, звязаныя з праектам ArtPower Belarus, адкажуць на інфасесіі 17 чэрвеня. Зарэгістравацца на сустрэчу можна тут.

Ініцыятыва рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула