БЕЛ Ł РУС

Пасол Славакіі ўручыў копіі даверчых грамат Рыжанкову

11.06.2025 / 13:11

Nashaniva.com

11 чэрвеня міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых грамат надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ёзэфа Мігаша.

Фота: МЗС

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан беларуска-славацкіх адносін, перспектывы паступовага аднаўлення паўнафарматнага ўзаемадзеяння, а таксама правядзенне шэрагу сумесных мерапрыемстваў, паведамляе МЗС.

Міністр падкрэсліў, што беларуская бок вітае і высока цэніць канструктыўную пазіцыю кіраўніцтва Славакіі, гатоўнасць да дыялогу і рашэнне аб прызначэнні пасла ў Мінску з улікам асаблівай ролі Браціславы ў Еўропе на дадзеным этапе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула