БЕЛ Ł РУС

Відэа, у якім кіраўнік Крычава прасіў жыхароў ахвяраваць на прыпынкі, выдалілі пасля рэзанансу

11.06.2025 / 14:54

Nashaniva.com

Краўдфандынг мясцовага выканкама людзі не ацанілі.

Кіраўнік Крычаўскага райвыканкама Аляксей Шарай папрасіў мясцовых жыхароў заданаціць на ўсталяванне новых прыпынкаў. Відэа два дні таму апублікавала мясцовая раёнка, і рэакцыя на яго была, мякка кажучы, неадназначная.

Людзі ў каментарах цікавіліся, куды падзеліся бюджэтныя грошы, і чаму жыхары, якія і так плацяць падаткі, павінны скідацца на прыпынкі са сваіх грошай.

Сёння ролік са зваротам Шарая раптоўна знік з ціктока і тэлеграм-канала выдання. Неўзабаве пасьля таго, як пра яго напісалі незалежныя СМІ.

Шарай узначаліў райвыканкам у сакавіку. З таго часу ён запісаў некалькі такіх відэазваротаў да мясцовых жыхароў. У адным з нядаўніх ролікаў ён, напрыклад, прасіў людзей пакасіць траву на ўчастках пад пагрозай адміністратыўкі.

@krichevliveby ❗️Алексей Шарай, глава Кричевского района, призывает кричевлян ответственно относиться к наведению порядка на придомовой территории #Беларусь #Кричев #наведениепорядка #придомовыетерритории #порядок #рекомендации #белорусскийтикток #беларускіцікток ♬ оригинальный звук - ⚡️Кричевский компот⚡️

У іншым відэа Шарай, наадварот, супакойваў крычаўчан. Па ягоных словах, гараджане раптам сталі абмяркоўваць адмену «Дажынак». Але чыноўнік запэўніў, што свята адмяняць ніхто не збіраецца.

«Адказваю з поўнай упэўненасцю і кампетэнцыяй: «Дажынкі» будуць, і размовы аб тым, каб іх адмяніць, не вялося», — сказаў Шарай.

Яшчэ ён у спецыяльных відэазваротах заклікаў людзей прыбіраць вуліцы і высаджваць кветкі, каб акультурыць горад да свята.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула