БЕЛ Ł РУС

З пераездам праз «Беняконі» два дні могуць быць праблемы

11.06.2025 / 21:30

Nashaniva.com

12 і 13 чэрвеня ў пункце пропуску «Беняконі» на беларуска-літоўскай мяжы будуць праводзіцца работы па фрэзераванні асфальтабетоннага пакрыцця, папярэдзіў Дзяржаўны мытны камітэт.

Адзначаецца, што рамонт можа прывесці да ўскладнення руху транспартных сродкаў, якія праязджаюць праз гэты пункт.

Мытнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы.

Чытайце таксама:

Узнікла чарга з легкавых аўтамабіляў на літоўскай мяжы

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню

Латвія разварочвае пасажырскія аўтобусы і вяртае іх у Беларусь. Вось у чым прычына

Каментары да артыкула