Расійскія дроны другую ноч запар атакавалі Харкаў
Як паведаміў мэр Харкава Ігар Церахаў, атака на горад працягвалася паўтары гадзіны. Зафіксавана 11 траплянняў, яшчэ адзін шахед не выбухнуў.
«Пад абстрэл трапілі жылыя раёны, навучальныя ўстановы, дзіцячыя сады, інфраструктура. Пашкоджаны дзясяткі аўтамабіляў, выбіта шкло ў школах і дамах. Зафіксавана не менш за 12 пацярпелых, сярод іх — 4 дзяцей», — напісаў ён у тэлеграме.
Паводле слоў Церахава, у месцах траплянняў узніклі пажары. «Адзін з удараў пашкодзіў ліфтавую шахту шматпавярховіка, іншы разбурыў частку нежылога будынка і прыпынак грамадскага транспарту. Службы працавалі ўсю ноч і цяпер працягваюць ліквідацыю наступстваў», — дадаў ён.
Мінулай ноччу ў выніку масіраванай атакі шахедаў на Харкаў чатыры чалавекі загінулі і больш за 60 пацярпелі.