БЕЛ Ł РУС

У «Беняконях» будуць мяняць асфальт

12.06.2025 / 9:19

Nashaniva.com

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведамляе грамадзян, што адзін з памежных пераходаў на мяжы з Літвой у бліжэйшыя дні можа прапускаць транспарт з абмежаваннямі.

Фота: ДМК

12 і 13 чэрвеня на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Беняконі» будуць праводзіцца работы па фрэзероўцы асфальтабетоннага пакрыцця.

Ведамства адзначыла, што ў сувязі з гэтым магчымыя цяжкасці ў руху транспартных сродкаў праз названы памежны пераход.

Мытнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула