БЕЛ Ł РУС

Станіслаў Драгун стаў спартыўным дырэктарам мінскага «Дынама»

12.06.2025 / 10:9

Nashaniva.com

37-гадовы былы футбаліст Станіслаў Драгун прадстаўлены ў якасці спартыўнага дырэктара мінскага «Дынама», паведаміў клуб.

Станіслаў Драгун падчас таварыскай гульні Беларусь-Уэльс. Фота: Nick Potts / PA Images via Getty Images

Да гэтага ён працаваў на такой жа пасадзе ў Акадэміі мінскага «Дынама».

Зазначым, што Драгун на працягу некалькіх гадоў (2008—2012) выступаў за «бела-сініх» і як гулец, шмат сезонаў правёў у БАТЭ, быў капітанам беларускай зборнай, а потым за сваю пазіцыю ў 2020-м (Стас разам з 90 футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту) трапіў у чорныя спісы Мінспорту.

Летам 2024 года «камісія па вяртанні» памілавала Станіслава і дазволіла вярнуцца ў футбол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула