БЕЛ Ł РУС

«Гэта вяршыня». Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выпрацаваць нацыянальную ідэю

12.06.2025 / 11:57

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 12 чэрвеня на нарадзе з кіраўніцтвам сваёй Адміністрацыі заявіў пра неабходнасць выпрацаваць нацыянальную ідэю, перадае БЕЛТА.

«Дай бог, каб мы, нарэшце, народу выразна сказалі не толькі што такое ідэалогія, а як мы заўсёды кажам: вось выпрацаваць нам бы такую нацыянальную ідэю, якая б магла захапіць душы і сэрцы, розум людзей, — сказаў Лукашэнка. — Можа, яна і ёсць. Некаторыя кажуць «патрыятызм», яшчэ нешта. Але я не адчуваю, што ёсць такая ідэя. Калі мы яе выпрацуем (а гэта павінна быць вельмі важнай для нас мэтай, якая захопіць усё — ад сэрца да розуму чалавека) — гэта вяршыня».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула