Украіна і Расія правялі абмен ваеннапалоннымі
Пра тое, што РФ «вярнула з палону групу расійскіх вайскоўцаў, узамен Украіне перададзеныя салдаты УСУ», паведамляе ТАСС са спасылкай на расійскае Мінабароны.
Фота: з тэлеграма Уладзіміра Зяленскага
Абмен пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, ва Украіну вярнуліся цяжкапараненыя і цяжкахворыя вайскоўцы.