БЕЛ Ł РУС

Прыгожую трапічную птушку заўважылі ў Беларусі

12.06.2025 / 14:46

Nashaniva.com

У Веткаўскі раён з зімоўкі прыляцела трапічная птушка, уключаная ў Чырвоную кнігу. Гэта залатая шчурка.

Залатая шчурка — пералётная птушка, зімуе ў трапічнай Афрыцы або Індыі. У Беларусь прылятае толькі ў канцы мая на два месяцы.

Выкладчыца кафедры біялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Курачанка правяла абследаванне тэрыторыі ААТ «Іскра-Ветка». Яна кажа, што там залатая шчурка жыве сумесна з калоніяй берагавых ластавак. Таму для захавання месцаў яе пражывання рэкамендавана забарона на правядзенне зямельных работ на тэрыторыі кар’ера. Акрамя таго, трэба абмежаваць колькасць тэхнікі на перыяд вываду патомства — да жніўня 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула