БЕЛ Ł РУС

У якіх гарадах самы высокі радыяцыйны фон?

12.06.2025 / 16:9

Nashaniva.com

Звычайны радыяцыйны фон у нас вагаецца ў межах 0,10 — 0,13 мікразіверт за гадзіну. Але ў некаторых гарадах, згодна з данымі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі і кантролю радыяцыйнага забруджвання (Белгідрамета), ён значна павышаны пасля Чарнобыля.

Фота ілюстрацыйнае

Па стане на 12 чэрвеня ў Мінску, Брэсце і Гродне паказчык склаў 0,10 мкЗв/г. У Віцебску і Гомелі — 0,11 мкЗв/г, у Магілёве — 0,12 мкЗв/г. Спецыялісты адзначаюць, што гэта адпавядае шматгадовай норме.

А вось у Брагіне ўзровень гама-выпраменьвання складае 0,48 мікразіверт за гадзіну.

У Слаўгарадзе ён складае 0,18 мікразіверт за гадзіну.

Павышаны ён і ў Хойніках, Нароўлі, Чачэрску, Ветцы, Ельску, Чэрыкаве.

Чытайце таксама:

Ці можна цяпер трапіць на экскурсію ў беларускую зону адчужэння?

Названыя тры пляцоўкі па магчымым захоўванні радыеактыўных адкідаў

Чыноўнікі расказалі пра паляпшэнне радыяцыйнай сітуацыі ў Беларусі

Каментары да артыкула