БЕЛ Ł РУС

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

13.06.2025 / 11:1

Nashaniva.com

У сталіцы Азербайджана вымушаны былі прызямліцца з дзясятак самалётаў. 

Ілюстрацыйнае фота: flickr.com

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку.

З-за абмежаванняў на палёты ў паветранай прасторы Ірана, Ірака і Ізраіля больш за дзясятак самалётаў вымушаны былі зрабіць такую пасадку ў Азербайджане, паведамляе прэс-службу міжнароднага аэрапорта Гейдара Аліева.

Апроч рэйсу з Мінска, там былі самалёты з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Казані, Махачкалы, Стамбула. Яны накіроўваліся ў Тэгеран, Кувейт, Абу-Дабі, Пхукет, Шарджу. Гэта авіякампаніі Fly Dubai, Air Arabia, Jazeera Airways, Etihad Airways, Turkish Airlines, AJet.

У ноч з 12 на 13 чэрвеня Ізраіль нанёс маштабны ўдар па Ірану.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула