Трамп: Некаторыя ў Іране смела гаварылі. Цяпер яны мёртвыя, і будзе яшчэ горш!
Прэзідэнт ЗША пракаментаваў удары Ізраіля па Іране. І папярэдзіў, што гэта толькі пачатак.
Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images
Дональд Трамп заявіў, што даваў Ірану шанцы заключыць здзелку і папярэджваў, што ў адваротным выпадку будуць наступствы.
Так прэзідэнт ЗША пракаментаваў удары Ізраіля па Іране.
«Я даваў Ірану шанец за шанцам заключыць здзелку. Я папярэджваў іх у самых ясных выразах «проста зрабіце гэта», — напісаў Трамп. — Я казаў ім, што гэта будзе горш, чым усё, з чым яны былі сутыкаліся, былі чакалі або пра што ім былі казаўшы, што ЗША вырабляюць найлепшыя і самыя моцныя ўзбраенні на свеце, НАМНОГА лепшыя, і ў Ізраіля іх шмат — і ў Ізраілі ведаюць, як імі карыстацца».
Прэзідэнт ЗША заклікаў Іран заключыць здзелку, пакуль не позна.
«Ужо шмат смерцяў і разбурэнняў, а наступныя запланаваныя атакі будуць яшчэ больш жорсткія, але ўсё яшчэ ёсць час, каб спыніць гэтую бойню. Іран мусіць заключыць здзелку, інакш ад яго нічога не застанецца, і ўратаваць тое, што некалі было вядома як Іранская Імперыя. Больш ніякіх смерцяў, ніякіх разбурэнняў. ПРОСТА ЗРАБІЦЕ ГЭТА, ПАКУЛЬ НЕ ПОЗНА. Божа вас усіх дабраславі!» — напісаў Трамп.
Чытайце таксама:
Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару
Вярхоўны лідар Ірана пагражае Ізраілю наступствамі
Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране