БЕЛ Ł РУС

ЦАХАЛ паведаміў пра забойства камандзіра ваенна-паветраных сіл Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

13.06.2025 / 14:6

Nashaniva.com

Ізраільскія знішчальнікі атакавалі падземны штаб камандавання Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. У выніку атакі быў забіты камандзір Ваенна-паветраных сіл КВІР Амір Алі Хаджызадэ і іншыя высокапастаўленыя ваенныя, заявілі ў ЦАХАЛ.

Паводле даных ЦАХАЛ, Хаджызадэ і яго падначаленыя камандавалі запускам ракет і беспілотнікаў у красавіку 2024 года. Таксама яны кіравалі нападам на нафтавыя аб’екты Саудаўскай Аравіі ў верасні 2019 года, сцвярджаюць у Арміі абароны Ізраіля.

Reuters са спасылкай на дзве рэгіянальныя крыніцы піша, што падчас атакі загінулі не менш як 20 высокапастаўленых іранскіх камандзіраў.

Чытайце таксама:

Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару

У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана

Трамп: Іран павінен заключыць здзелку, пакуль яшчэ не позна. І ўратаваць тое, што калісьці называлася Іранскай імперыяй

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Каментары да артыкула