БЕЛ Ł РУС

На Камароўскім рынку ў Мінску патаннелі клубніцы і чарэшня

13.06.2025 / 14:13

Nashaniva.com

І не толькі яны.

Ілюстрацыйнае фота

Чарэшня цяпер каштуе ад 12 да 14 рублёў за кілаграм — у два разы танней, чым раней.

Розніца ў цане з-за паходжання: больш дарагая — з Азіі (Узбекістан), а таннейшая — з Малдовы. Малдаўская чарэшня менш адборная, але ўсё роўна смачная, піша smartpress.by.

 Клубніцы таксама сталі танней: самыя танныя — 7,99 рубля за кілаграм. Сярэдняя цана — каля 10 рублёў за кілаграм.

Акрамя таго, можна знайсці абрыкосы па 8—10 рублёў, а буякі па-ранейшаму дарагія — 45—70 рублёў за кілаграм.

Патаннелі баклажаны і балгарскі перац — ад 5 да 12 рублёў за кілаграм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула