У Літве знішчылі 7 тон падробленых цукерак, прызначаных для Беларусі
Сем тон шакаладных цукерак, якія аказаліся падробкамі, былі знішчаныя ў Клайпедскім марскім порце супрацоўнікамі літоўскай мытні. На ўпакоўках цукерак быў надпіс «DEFFERO», а дызайн вельмі нагадваў прадукцыю вядомай італьянскай кампаніі «FERRERO S.P.A.», піша прэс-служба Літоўскай мытні.
Фота: lrmuitine.lt
Пасля таго як з’явіліся падазрэнні, правялі праверку. Клайпедская мытня звязалася з прадстаўніцтвам «FERRERO S.P.A.», і тыя пацвердзілі, што гэта падробкі, якія парушаюць правы на інтэлектуальную ўласнасць кампаніі. Акрамя таго, гэтыя цукеркі могуць быць небяспечнымі для здароўя, таму было прынята рашэнне іх знішчыць.
Паводле дакументаў, у транзіце знаходзілася 49 560 каробак цукерак. Вырабленыя яны былі ў Кітаі, прадавец — кампанія з Балгарыі, а атрымальнікам павінна была стаць фірма ў Беларусі. Калі б гэтыя падробкі трапілі на рынак як сапраўдная прадукцыя, іх кошт мог бы дасягаць 282 тысяч еўра.
Чытайце таксама:
У Еўропе зацвердзілі новыя пошліны на сельгаставары і ўгнаенні з Беларусі і Расіі
Хітры беларус выехаў на сваёй машыне ў Польшчу, купіў там такую ж і паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь
Латвія разварочвае пасажырскія аўтобусы і вяртае іх у Беларусь. Вось у чым прычына