БЕЛ Ł РУС

Гурт Leibonik выпусціў жыццёвую песню — пра выпускны

13.06.2025 / 16:31

Nashaniva.com

У кліпе знялася вядомая актрыса Святлана Зелянкоўская.

Кадр з кліпа «Выпускны»

Гурт Leibonik выпусціў песню «Выпускны». Сюжэт знаёмы многім: кампанія хоча «культурна адпачыць» пятнічным вечарам за «Лідскім» півам, але ж у дзень выпускных алкаголь не прадаюць. Што будзе далей?

Гэта першы сінгл з новага альбому Leibonik. 

«Дазволю сабе лабавую банальнасць: нішто не будзе так, як раней. І нават калі мы вяртаемся да старых тэм, яно ўсё роўна атрымліваецца нешта іншае», — анансаваў альбом лідар гурта Сяргей Башлыкевіч у сацсетках.

У кліпе на песню «Выпускны» знялася вядомая актрыса Святлана Зелянкоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула