БЕЛ Ł РУС

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»

13.06.2025 / 20:0

Nashaniva.com

У Іране сярод іншых военачальнікаў падчас сённяшняй ізраільскай атакі быў забіты Ісмаіл Каані — камандзір спецпадраздзялення «Кудс», паведамляе The New York Times са спасылкай на іранскія крыніцы.

Ісмаіл Каані

Ісмаіл Каані ўзначаліў спецпадраздзяленне пасля таго, як быў забіты генерал Касем Сулеймані ў 2020 годзе ў выніку ўдару амерыканскага дрона ў аэрапорце Багдада.

Сілы «Кудс» — гэта элітнае знешнеаперацыйнае падраздзяленне Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР) Ірана, галоўны інструмент экспарту іранскага ўплыву і шыіцкай ідэалогіі ў рэгіёне. Найбольшую ролю сілы «Кудс» адыгралі ў Іраку і Сірыі.

Пасля ўварвання ЗША ў Ірак у 2003 годзе менавіта «Кудс» сталі ключавым фактарам у стварэнні іракскіх шыіцкіх апалчэнняў, якія з адной боку змагаліся супраць амерыканскай прысутнасці, а з другой — падтрымлівалі лаяльнасць Тэгерану ў Багдадзе.

У Сірыі пасля 2011 года «Кудс» сталі на бок Башара Асада, кіруючы афіцэрамі, забеспячэннем, а пазней арганізаваўшы масавы ўдзел замежных наймітаў — ад ліванскай «Хезбалы» да афганскага «Фатыміюну». Гэтыя дзеянні дазволілі Ірану захаваць стратэгічную прысутнасць у Леванце і стварыць «сухапутны калідор» ад Тэгерана да Міжземнага мора.

Вялікая ўвага надавалася таксама падтрымцы хусітаў у Емене. Апэрацыі «Кудс» уключалі пастаўкі ўзбраення, тэхналогій БПЛА і ракет, а таксама навучанне баевікоў. Гэтыя дзеянні аказвалі ціск на Эр-Рыяд і ЗША і дазвалялі Ірану дэманстраваць магчымасць уплываць на глабальную бяспеку.

Чытайце таксама:

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Чым вядомы Хасейн Саламі — камандуючы, які загінуў падчас ізраільскага ўдару

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Каментары да артыкула