БЕЛ Ł РУС

Расія перадала Украіне 1200 целаў загінулых вайскоўцаў

13.06.2025 / 20:25

Nashaniva.com

Пра атрыманне ад Расіі целаў 1200 загінулых вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны паведаміў Украінскі каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.

Пахаванне загінулых украінскіх вайскоўцаў у Жытомірскай вобласці. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Evgeniy Maloletka

У штабе адзначылі, што следчыя праваахоўных органаў разам з экспертнымі ўстановамі МУС правядуць усе неабходныя экспертызы і ідэнтыфікацыю рэпатрыяваных целаў.

Вяртанне Масквой целаў загінулых украінскіх вайскоўцаў Масквой адбылося ў адпаведнасці з двухбаковымі дамоўленасцямі, дасягнутымі на перамовах у Стамбуле 2 чэрвеня.

У той жа час з расійскага боку сцвярджаюць, што Расія ў пятніцу нібыта не атрымала ад украінцаў целаў сваіх вайскоўцаў.

Абмен целамі салдат паміж Расіяй і Украінай у рамках стамбульскіх дамоўленасцяў, якія прадугледжваюць вяртанне па 6000 загінулых з кожнага боку, пачаўся 11 чэрвеня. Масква тады перадала 1212 целаў, а Кіеў — 27.

9 чэрвеня бакі таксама правялі першы этап абмену ваеннапалоннымі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, а таксама вярталі дадому параненых і цяжкахворых вайскоўцаў. Колькасць перададзеных байцоў улады Расіі і Украіны не ўдакладнялі.

Чытайце таксама:

Украіна і Расія правялі абмен ваеннапалоннымі

Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Ён ішоў праз Беларусь

Прайшоў другі этап расійска-ўкраінскага абмену ваеннапалоннымі. Абмянялі і аднаго беларуса

Расія і Украіна правялі першы этап новага абмену ваеннапалоннымі — узростам да 25 гадоў

Каментары да артыкула