БЕЛ Ł РУС

Кіроўца без правоў на Вялікдзень урэзаўся ў прыдарожны крыж

6.04.2010 / 10:33

Кіроўца, які не мае правоў на кіраванне аўтамабілем, на Вялікдзень урэзаўся ў прыдарожны крыж у Полацкім раёне. Пра гэта паведамілі ў УДАІ МУС Беларусі.

24‑гадовы мужчына вечарам на ўездзе ў адну з вёсак не даў рады кіраванню машынай і ўрэзаўся ў прыдарожны крыж. Машына з’ехала ў левы кювет, кіроўца атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр у шпіталі ўжо на наступны дзень.

Пакуль у міліцыі няма звестак пра тое, ці быў ён цвярозым або знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Абставіны ДТЗ высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула