БЕЛ Ł РУС

Серыйнага могілкавага злодзея затрымалі ў Вілейцы

14.06.2025 / 10:18

Nashaniva.com

Сышчыкі Мінскай і Гродзенскай абласцей каля гарадскіх могілак у Вілейцы затрымалі 40-гадовага жыхара Ашмянскага раёна, паведамляе «Міліцыя Міншчыны».

Мужчына краў металічныя вырабы з пахаванняў. Падчас агляду яго аўтамабіля былі выяўлены і канфіскаваны слупкі, ланцугі, крыжы і часткі агароджаў з магіл.

Мужчына растлумачыў, што скраў усё гэта з трох могілак Вілейскага раёна.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж. Высвятляецца датычнасць затрыманага да аналагічных злачынстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула