БЕЛ Ł РУС

У Гомелі ратавальнікі здымалі хлопца са схілу

14.06.2025 / 11:34

Nashaniva.com

У пятніцу ў 19:10 ратавальнікі атрымалі паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі дзіцяці па вул. Набярэжнай, паведамляе МНС.

Выявілася, што 14-гадовы падлетак падчас прагулкі падымаўся па схіле вышынёй 20 метраў, на ўзроўні 10 метраў упаў і не змог самастойна падняцца.

Работнікі МНС з дапамогай насілак спусцілі хлопца са схілу. Ён шпіталізаваны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула