БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу

14.06.2025 / 15:55

Nashaniva.com

Падчас паездкі ў Ваўкавыскі раён 14 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці ёсць у рэгіёне праблемы з бульбай. Калі, паводле рэляцый чыноўнікаў, праблем прагназавана не аказалася, ён выказаўся, што насамрэч шмат бульбы беларусам і не трэба.

Фота ілюстрацыйнае

Як далажылі Лукашэнку чыноўнікі, кантрольныя органы праверылі сітуацыю і паведамілі, што ў Гродзенскай вобласці недахопу бульбы няма. Усе абавязкі па фарміраванні стабілізацыйных фондаў летась, маўляў, былі выкананыя. Бульба з гэтых запасаў пастаўлялася нават у крамы, калі там назіраліся цяжкасці з наяўнасцю прадукта.

Лукашэнка адзначыў, што трэба і надалей сачыць за сітуацыяй, каб праблем не ўзнікала і наступным разам. Ён дадаў, што частка ўраджаю вывозілася ў Расію, дзе цэны былі ў 2-3 разы вышэйшыя, што падштурхнула фермераў да продажу туды.

Разам з тым Лукашэнка падкрэсліў: трэба вырошчваць столькі бульбы, каб хапіла і Беларусі, і на экспарт. У Беларусі ж маўляў, калі па-добраму, то шмат яе і не трэба.

«Калі мы будзем есці бульбу, як пішам у тыктоках, то худзенькімі не будзем. Адзін раз на тыдзень, два максімум, і тое запечаную, пюрэ».

Чытайце таксама:

У мінскіх крамах з'явілася маладая бульба. Адкуль і па колькі?

У Беларусі расце колькасць фермерскіх гаспадарак. Чым яны займаюцца?

«У палітыцы была справа». Лукашэнка высветліў, чаму беларусам не хапіла бульбы

Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу

Каментары да артыкула