У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос
У ноч на 14 чэрвеня ў Дубаі загарэўся 67-павярховы жылы хмарачос Tiger Tower (таксама вядомы як Marina Pinnacle), размешчаны ў раёне Dubai Marina. Пажар пачаўся каля 21:30 у пятніцу і хутка распаўсюдзіўся па верхніх паверхах, паведамляе выданне The National.
Фота: The National
На месцы здарэння аператыўна працавалі службы грамадзянскай абароны, пажарныя, паліцыя і медыкі. Удалося эвакуяваць 3820 чалавек з 764 кватэр. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Улады падкрэсліваюць, што прыярытэтам падчас эвакуацыі была бяспека і здароўе жыхароў.
Пажар тушылі каля шасці гадзін. Да раніцы агонь быў лакалізаваны, аднак над будынкам яшчэ доўгі час уздымаўся дым — працягваліся ахалоджвальныя працы. Для эвакуяваных былі арганізаваныя медыцынская і псіхалагічная дапамога.
З-за інцыдэнту часова спынілі рух трамваяў паміж станцыямі Dubai Marina і Palm Jumeirah, замест іх курсавалі аўтобусы.
Marina Pinnacle — гэта вялікі жылы хмарачос на 67 паверхаў, разлічаны на больш за 3800 жыхароў. У гэтым будынку ўжо здараліся пажары: у 2015 годзе агонь узнік на 47-м паверсе праз загаранне на кухні.
Чытайце таксама:
«Белавія» памяняла маршрут рэйса ў Дубай: самалёты будуць прызямляцца ў Ташкенце
Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў
У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно