БЕЛ Ł РУС

Улады правялі рэйд па саўнах і лазнях і ў большасці знайшлі парушэнні

14.06.2025 / 16:59

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) сумесна з аблвыканкамамі правяло праверку 90 саун і лазняў па ўсёй Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года. У больш чым палове з іх — 55% — былі выяўленыя парушэнні заканадаўства.

Сярод найбольш распаўсюджаных праблем — адсутнасць неабходнай інфармацыі для спажыўцоў, а таксама продаж пратэрмінаваных тавараў у некаторых установах. Вінаватых паабяцалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Таксама былі зафіксаваныя выпадкі перавышэння дазволеных тарыфаў, напрыклад, у Ветцы і ў Віцебску. У апошнім, у лазні ТАА «Карона Трэйд», двухгадзіннае наведванне каштавала 16 рублёў замест дапушчальных 8, а душ — 11 рублёў замест 7,5.

МАРГ даручыў парушальнікам ліквідаваць усе парушэнні і прывесці цэны ў адпаведнасць з нормамі.

Чытайце таксама:

У адной з крам старую бульбу прадавалі па цане новай

У большасці крам сеткі «Санта» знайшлі парушэнні

МАРГ знайшоў парушэнні ва ўсіх правераных крамах «Святлафор»

Каментары да артыкула