БЕЛ Ł РУС

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША

15.06.2025 / 9:2

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША не ўдзельнічаюць у цяперашнім канфлікце паміж Ізраілем і Іранам і засцярог Іран ад атакі на амерыканскія аб'екты.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«ЗША не маюць ніякага дачынення да атакі на Іран сёння ўвечары», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.

У той жа час ён дадаў, што «калі Іран нападзе на нас у любой форме, ЗША абрынуць на яго ўсю магутнасць і сілу сваіх Узброеных сіл на ўзроўні, якога свет яшчэ не бачыў». 

«Тым не менш, мы можам лёгка заключыць пагадненне паміж Іранам і Ізраілем і пакласці канец гэтаму крываваму канфлікту!!!» — напісаў кіраўнік Белага дома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула