БЕЛ Ł РУС

Іранцы ўцякаюць з буйных гарадоў, на дарогах заторы — Нетаньяху абяцае новыя ўдары

15.06.2025 / 13:51

Nashaniva.com

Некаторыя жыхары Тэгерана пачалі пакідаць сталіцу Ірана на фоне панікі, якая ахапіла краіну праз эскалацыю канфлікту з Ізраілем.

Разбурэнні ад ізраільскіх удараў 13 чэрвеня 2025 года ў Тэгеране, Іран. Фота: Majid Saeedi / Getty Images

Шмат хто накіроўваецца на поўнач, у бок Каспійскага мора, дзе больш сельскія і ізаляваныя мясціны. Але, як паведамілі CNN жыхары, дарогі настолькі перагружаныя, што перамяшчацца вельмі складана.

Адна сям'я, якая пажадала застацца ананімнай, вырашыла пакінуць Тэгеран разам з двума малымі дзецьмі і пажылымі бацькамі. 

«Я не хачу пакідаць свой дом, але я не збіраюся падвяргаць сваіх маленькіх дзяцей такой небяспецы, — сказаў мужчына. — Спадзяюся, што ЗША ўмяшаюцца і спыняць атакі з абодвух бакоў».

У горадзе Шыраз утварыліся доўгія чэргі на запраўках. Жыхары таксама пачалі масава скупляць прадукты, ваду і дзіцячыя падгузнікі.

Па горадзе бачна аўтамабілі, набітыя сем’ямі з валізамі і бутлямі з вадой, прычэпленымі да даху, — многія пакідаюць горад і накіроўваюцца ў сельскую мясцовасць.

Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў «нанесці ўдары па кожным аб’екце і кожнай цэлі рэжыму аятол». 

Ізраіль заклікаў эвакуіравацца жыхароў Ірана, якія жывуць каля зброевых заводаў.

Чытайце таксама:

Іран заявіў, што гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць у яго ядзернай зброі, і патрабуе спыніць Ізраіль

Хусіты ўпершыню заявілі пра сумесны з Іранам удар па Ізраілі

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?

Каментары да артыкула