БЕЛ Ł РУС

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана

15.06.2025 / 15:58

Nashaniva.com

Ізраіль ударыў па Тэгеране 15 чэрвеня. У горадзе прагучала некалькі выбухаў.

Выбух у Тэгеране. Скрыншот відэа

Паведамляецца таксама пра выбухі ў тэгеранскім аэрапорце Мехрабад і ў Тэбрызе.

ЦАХАЛ паведаміў, што дзясяткі іх знішчальнікаў атакавалі 80 цэляў у Тэгеране на працягу ночы і ў трэці дзень баявых дзеянняў з Іранам.

Сярод іх называецца штаб-кватэра Міністэрства абароны Ірана ў Ісфахане, вайсковае навукова-даследчае падраздзяленне і дадатковыя цэлі, дзе хаваўся ядзерны архіў.

Армія абароны Ізраіля дадае, што агулам за гэтыя тры дні яна нанесла ўдары па больш чым 170 цэлях і 720 аб'ектах ваеннай інфраструктуры Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула