БЕЛ Ł РУС

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі

15.06.2025 / 18:53

Nashaniva.com

Гэту тэму ў чарговы раз Лукашэнка нядаўна ўздымаў на нарадзе.

Вадзім Гігін. Скрыншот відэа БТ

Дэпутат Вадзім Гігін расказаў, што неяк абмяркоўваў з Аляксандрам Лукашэнкам ідэалогію беларускага грамадства.

«Я сказаў Аляксандру Рыгоравічу, што лозунг «Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь» дазваляе нам казаць пра ідэю, якая валодае масамі. Так, слова «моцная» азначае незалежная, суверэнная, абароненая. А «квітнеючая» азначае дабрабыт грамадзян Беларусі», — падзяліўся ён на «Альфа Радыё».

Лукашэнка на гэта, па словах Гігіна, адказаў, што ў аснове ідэалогіі павінна быць нешта ўніверсальнае, зразумелае ўсім.

«Я думаю, у лозунгу павінна быць адлюстраванне нашага, беларускага. Нават некалькі ўзроўняў — гуманітарны, цывілізацыйны і тое, што характэрна для беларусаў. І засталося зрабіць літаральна адзін крок або некалькі, каб сфармуляваць такую ідэалогію», — дадаў Гігін.

Нагадаем, на нарадзе 12 чэрвеня Лукашэнка заявіў, што трэба выпрацаваць нацыянальную ідэю, «здольную захапіць душы людзей, іх сэрцы і розум». Гэту тэму ён ўздымае ўжо не першы раз. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула