БЕЛ Ł РУС

Доля Беларусі ў сусветным гандлі каліем знізілася

15.06.2025 / 21:48

Nashaniva.com

Пастаўкі Расіі ж выраслі.

Доля Беларусі ў сусветным гандлі каліем паменшала з 9% у 2021 годзе да 6% у 2024-м. У абсалютным значэнні продажы знізіліся з 5,1 млн да 4 млн тон.

Такія даныя змяшчае даклад «Харчовы прагноз» харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО), піша Myfin.by.

Доля Расіі за гэты ж перыяд вырасла з 18 да 25% — з 10,3 да 16 млн тон.

У дакладзе гаворыцца, што Расія ўмацавала свае гандлёвыя пазіцыі як з лацінаамерыканскімі, так і з паўднёвымі ад Сахары гандлёвымі партнёрамі, не саступаючы пры гэтым сваім заходнім партнёрам, за выключэннем Канады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула