БЕЛ Ł РУС

Ад заўтра зноў пачне халадаць

16.06.2025 / 11:36

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 17-19 чэрвеня

У аўторак надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт і халодная няўстойлівая паветраная маса. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі з навальніцамі. Вецер днём у асобных раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +10..+16°С, максімальная днём +18..+24°С. 

У сераду днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу +7..+13°С, максімальная днём складзе ад +17°С па поўначы да +26°С па паўднёвым захадзе Беларусі.

У чацвер, 19 чэрвеня, умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з паўночнага захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы.

Ноччу +8..+14°С, максімальная днём будзе ад +14°С па поўначы да +23°С па поўдні краіны.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула