БЕЛ Ł РУС

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі

16.06.2025 / 11:56

Nashaniva.com

У Гомелі судзяць васьмікласніка за збіццё мінакоў і супраціў міліцыі.

Інцыдэнт адбыўся ў буйным гандлёвым цэнтры Навабеліцы. Кампанія з трох нецвярозых школьнікаў прыйшла бавіць час у зоне фудкорту. Адзін з іх заснуў проста за столікам, другі пайшоў дадому, а трэці ўвязаўся ў бойку з двума выпадковымі мінакамі. Крыкі разбудзілі заснулага васьмікласніка, і ён далучыўся да бойкі, піша «Белка».

Адміністратары гандлёвага цэнтра націснулі трывожную кнопку. Група затрымання атрымала ад пацярпелых прыкметы зламыснікаў і хутка знайшла іх на паркоўцы. Пры затрыманні п’яны падлетак супраціўляўся, біў міліцыянераў нагамі і спрабаваў ужыць барцоўскі прыём. Яго ўсё ж даставілі ў аддзел без збіцця.

«Абвінавачанага нельга назваць паспяховым падлеткам. За месяц да апісаных падзей ён махлярскім спосабам выкарыстаў чужую банкаўскую картку для пакупак у інтэрнэце. Суд, вядома, улічыць і гэтую справу. Што да эпізоду з супрацівам міліцыі, то эксперты прыйшлі да высновы, што малады чалавек усведамляў свае дзеянні і мог імі кіраваць. 16-гадоваму гомельцу пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі або абмежаванне волі да 3 гадоў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу», — распавёў «Белцы» намеснік пракурора Гомеля Павел Чырыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула