БЕЛ Ł РУС

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

16.06.2025 / 15:34

Nashaniva.com

У шэрагу гарадоў Іспаніі і Італіі прайшлі дэманстрацыі супраць залішняга турызму. Мітынгоўцы патрабуюць прымаць менш падарожнікаў.

15 чэрвеня 2025 года, Іспанія, Пальма-дэ-Маёрка: жыхары пратэстуюць супраць масавага турызму на востраве і трымаюць плакат з надпісам «Турысты, вяртайцеся дадому, уцекачы вітаюцца». Фота: Clara Margais / picture alliance via Getty Images

Дэманстрацыі супраць «некантралюемага турызму» прайшлі ў папулярных сярод падарожнікаў гарадах Іспаніі і Італіі ў нядзелю, 15 чэрвеня. Так, каля шасцісот чалавек прынялі ўдзел у мітынгу ў Барселоне, піша DW.

Прысутныя скандавалі: «Ваш водпуск — маё няшчасце» і трымалі ў руках плакаты з надпісамі: «Масавы турызм забівае горад» і «Іх прагнасць губіць нас».

Некаторыя з іх таксама стралялі з вадзяных пісталетаў і ляпілі на вітрыны крам і гатэлі налепкі «Турысты, прыбірайцеся дадому».

За мінулы год Барселона з насельніцтвам у 1,6 мільёна чалавек прыняла 26 мільёнаў турыстаў, зазначае Reuters.

Пратэсты з патрабаваннямі скараціць турыстычны паток прайшлі і ў іншых гарадах паўднёвай Еўропы: у прыватнасці, у Малазе, Пальма-дэ-Маёрцы, Сан-Себасцьяне, Гранадзе і на востраве Ібіца ў Іспаніі, а таксама ў Генуі, Палерма, Неапалі, Мілане і Венецыі ў Італіі. У апошнім горадзе пратэстуючыя хочуць не дапусціць будаўніцтва двух новых атэляў, якія змогуць прымаць каля 1500 турыстаў. Таксама ў Венецыі пратэставалі супраць вяселля там амерыканскага мільярдэра Джэфа Безаса.

У 2025 годзе выдаткі на міжнародныя паездкі ў Еўропе могуць вырасці на 11 працэнтаў да 838 млрд долараў ЗША (727 млрд еўра). Чакаецца, што рэкордную колькасць турыстаў прымуць Францыя і Іспанія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула