Маладую выкладчыцу англійскай мовы асудзілі за ўдзел у пратэстах
Хутчэй за ўсё, Алена Бразінская атрымала хатнюю хімію.
Алена Бразінская. Фота з яе старонкі Укантакце
Алене Бразінскай 35 гадоў. Яна скончыла Мінскі лінгва-гуманітарны каледж у 2010 годзе, а праз тры годы скончыла Мінскі дзяржаўны лінвістычны ўніверсітэт. Пасля гэтага яна працавала рэпетытарам англійскай мовы і выкладчыцай у моўным цэнтры «Чыстая граматыка».
Яшчэ Алена захапляецца фатаграфіяй.
Нядаўна яе асудзілі па частцы 1 артыкула 342 КК — «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак». Хутчэй за ўсё, ёй прысудзілі хатнюю хімію. 13 чэрвеня 2025 года Бразінскую дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».
Чытайце таксама:
Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку
Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»
Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»