БЕЛ Ł РУС

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

16.06.2025 / 22:55

Nashaniva.com

Увечары адзін з мінакоў убачыў на зямлі дзіця з цяжкімі траўмамі і адразу выклікаў хуткую дапамогу. Медыкі прыбылі аператыўна, але, на жаль, выратаваць хлопчыка не ўдалося — ён памёр на месцы, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Паводле папярэдняй інфармацыі, сям’я была не з Беларусі і часова жыла ў сваякоў. У момант трагедыі бацькі былі на кухні, а трое малых дзяцей — у іншых пакоях.

Цяпер на месцы працуе следча-аператыўная група. Следчы камітэт горада Віцебска праводзіць праверку, каб высветліць усе абставіны і прычыны трагедыі.

Чытайце таксама:

Трохгадовы хлопчык выпаў з другога паверха ў Гродзенскім раёне

У Мазыры хлопчык выпаў з акна 9 паверха. Дзіця загінула

У Салігорску ад удару токам загінула паўтарагадовае дзіця. У ванну ўпаў фен

Каментары да артыкула