Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі
Беларус Уладзіслаў Хандогій адзначыўся на 23-м міжнародным конкурсе піяністаў імя Хасэ Ітурбі ў іспанскай Валенсіі, які праходзіў з 4 па 14 чэрвеня, паведамляе «Беларусь і свет».
Фота: Premi Iturbi
У прыватнасці, журы прысудзіла нашаму маладому суайчынніку другое месца, што прынесла яму прэмію ў памеры 20 тысяч еўра і ангажэмент на ўдзел у канцэртным туры.
Акрамя таго, наш зямляк атрымаў яшчэ дзве спецыяльныя ўзнагароды: прыз глядацкіх сімпатый (2 тысячы еўра) і прыз за найлепшае выкананне канцэрта Бетховена (2 тысячы еўра).
Першае месца ў конкурсе заняў ізраільцянін Набіль Хаек, трэцяе — італьянец Руджэра Фіярэла.
Усяго ж заяўкі на ўдзел паступілі ад каля 200 прэтэндэнтаў з 40 краін.