БЕЛ Ł РУС

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

17.06.2025 / 11:1

Nashaniva.com

Працоўная назва кнігі — «У чаканні новых варвараў».

«Я магу шчыра прызнацца, што са словамі ў мяне цяпер вельмі складана. Я пішу новую кнігу, але вельмі складана. Таму што я не ведаю, як прабіцца да гэтага постчырвонага чалавека. Пакуль не ведаю», — падзялілася нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі, якая адбылася 16 чэрвеня ў Варшаве.

«Канец чырвонага чалавека аказаўся зусім не канцом. Я пішу новую кнігу, што з гэтым чалавекам цяпер. Чаму ён так доўга жыве? Што трымае яго? Што? Кланіраванне? На якой глебе яно адбываецца? І чаму гэта не толькі руская праблема ці сацыялістычная», — заўважыла Алексіевіч.

«Наша праблема сёння — гэта культура гвалту і культура несправядлівасці».

Па словах Алексіевіч, пакуль у якасці працоўнай назвы для сваёй новай кнігі яна абрала словы грэчаскага паэта Канстанцінаса Кавафіса «У чаканні новых варвараў».

«Гэта цалкам відавочна, што нас чакаюць цяжкія часы. Нарошчваць нейкі патэнцыял супраціўлення неабходна кожнаму. Вучыцца ў моцных кніг, вучыцца ў моцных людзей. Таму што рабіць выбар трэба кожны дзень. А новыя варвары — так, яны відазмяняюцца. І тэхналогіі відазмяняюцца. Усё будзе патрабаваць ад нас сіл», — даводзіць пісьменніца.

На пытанне аб лёсе дзвюх кніг — аб каханні і смерці, — якія яна пісала да 2020 года, пісьменніца адказала:

«На жаль, гэта ўсё адкладваецца, таму што ніяк не магу разабрацца з чырвоным чалавекам. Я павінна яго дапісаць, даглядзець, што з ім».

«Нас з'ехала больш за паўмільёна чалавек. І вось я хаджу ад аднаго беларуса да другога і пішу новую кнігу», — падзялілася пісьменніца.

Чытайце таксама:

Святлана Алексіевіч: Праз майго тату пачала асэнсоўваць трагедыю цэлага пакалення, эпохі

Алексіевіч пра вызваленне палітвязняў: Трэба размаўляць з Лукашэнкам

Святлана Алексіевіч: Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта фашызм

Каментары да артыкула