БЕЛ Ł РУС

У Магілёве 82-гадовая жанчына спала з уключанай электрагрэлкай — загарэўся ложак

17.06.2025 / 11:24

Nashaniva.com

Сёння а палове чацвёртай ночы адбыўся пажар у кватэры пяціпавярховага дома на праспекце Віцебскім, паведамляе МНС.

У службу МНС патэлефанавала жыхарка дома, якая паведаміла, што з кватэры на першым паверсе цягне дымам. Да прыезду ратавальнікаў з акна гэтай кватэры ішоў дым. 82-гадовая гаспадыня жылля знаходзілася на лесвічнай пляцоўцы. На шчасце, яна не пацярпела.

Выявілася, што каб сагрэцца, пенсіянерка спала з уключанай электрычнай грэлкай. Відавочна, з-за няспраўнасці электрапрыбора пачаў гарэць ложак, дым запоўніў пад’езд. Гаспадыня своечасова прачнулася і пакінула задымленую кватэру. Эвакуацыя жыхароў пад’езда не праводзілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула