БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» правядзе першы за 30 гадоў рэбрэндынг. Як вам?

17.06.2025 / 14:46

Nashaniva.com

Беларускі тэлекамунікацыйны аператар «Белтэлекам» можа правесці рэбрэндынг. Як даведаўся Office Life, у канцы мая кампанія падала ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці заяўкі на рэгістрацыю чатырох таварных знакаў.

Так, адзін з таварных знакаў ўяўляе сабой назву кампаніі на рускай мове з абноўленым лагатыпам. 

Апошні ж таварны знак уяўляе сабой абрэвіятуру «БТК» таксама з абноўленым лагатыпам.

Характэрна, што «Белтэлекам» вырашыў зарэгістраваць новыя таварныя знакі практычна ва ўсіх класах тавараў і паслуг. Выключэнне — 25-ы клас тавараў. Ён уключае ў сябе, напрыклад, адзенне і абутак, маскарадныя касцюмы, галаўныя ўборы.

Сёлета «Белтэлекам» адзначае 30-годдзе. Кампанія была створана ў пачатку ліпеня 1995 года. Магчыма, гэта і паслужыла прычынай рэбрэндынгу.

На сайце кампаніі вісіць банер, які кажа, што «Белтэлекаму» 30 гадоў і гэта «выдатны момант для абнаўлення».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула