БЕЛ Ł РУС

Аліна Харысава: Я гаварыла пра палітыку, але што больш за ўсё ўразіла некаторых мужчын? Правільна. Гольфы

17.06.2025 / 15:49

Nashaniva.com

Палітолаг Аліна Харысава выступала на нядаўняй канферэнцыі Reshape беларускага «Цэнтру новых ідэй». Некаторыя каментары далі ёй нагоду паразважаць пра ўспрыманне жанчын у палітыцы.

Аліна Харысава прымае ўдзел у канферэнцыі Reshape. Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: Белсат

«На выходных выступіла на канферэнцыі Reshape ад Цэнтра новых ідэй. Гаварыла пра Беларусь: пра будучыню, пра боль, пра галоўныя ўрокі апошніх пяці гадоў.

Але што ж больш за ўсё ўразіла некаторых мужчын у каментарах? Правільна. Гольфы.

Неаднаразова было мной прачытана або пачута «класныя панчошкі»… Дзякуй, што паслухалі, хлопцы.

Часам здаецца, што некаторыя да гэтага часу не зразумелі: жаночае цела ў палітыцы — гэта не запрашэнне да абмеркавання яго дэталяў.

Леся Руднік, Аліна Харысава, Франак Вячорка, Лізавета Пракопчык і Андрэй Ягораў прымаюць удзел у дыскусіі падчас канферэнцыі Reshape. Варшава, Польшча. 15 чэрвеня 2025 года. Фота: Белсат

Так, я люблю стыль. І так, я магу выступаць у гольфах, шпільках або красоўках — і ўсё роўна казаць пра геапалітыку, пра міжнароднае права, пра даследаванні.

Палітыка — не для «мужчынскага клуба».

І не для тых, хто блытае сцэну з тындарам.

А калі гольфы прыцягваюць вас больш, чым прамова выступоўцаў — магчыма, вы не туды прыйшлі. У наступны раз раю аддаваць перавагу курсам па палавым выхаванні», — напісала Аліна Харысава ў фэйсбуку.

Чытайце таксама:

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі

Каментары да артыкула