БЕЛ Ł РУС

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах

18.06.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Валерыя Аршаўская, хутчэй за ўсё, атрымала хатнюю хімію.

Валерыя Аршаўская. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках

Валерыі Аршаўскай 27 гадоў. Яна паходзіць з Клімавічаў Магілёўскай вобласці. Падчас навучання ў школе была лаўрэткай рэспубліканскага конкурсу творчых і навукова-даследчых прац.

Пасля дзяўчына пераехала ў Мінск, скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Цяпер яна працуе менеджаркай праектаў у бюро інтэр'ераў Алены Булатай. Заснаванае ў Беларусі, яно цяпер працуе для розных краін свету — у афіцыйным інстаграме пазначана, што бюро пераехала ў Дубай.

Валерыя Аршаўская. Фота: bulataya.com

Валерыю нядаўна асудзілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу — удзел у пратэстах. Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

А 13 чэрвеня 2025 года дзяўчыну дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».

Чытайце таксама:

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»

Маладую выкладчыцу англійскай мовы асудзілі за ўдзел у пратэстах

Каментары да артыкула