«Давай спачатку разбярэмся з Расіяй». Трамп адказаў на прапанову Пуціна аб пасярэдніцтве на Блізкім Усходзе
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сцвярджае, што ўчора размаўляў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і адмовіў яму ў прэтэнзіях на пасярэдніцтва ў ізраільска-іранскім канфлікце.
Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images
«Я гаварыў з ім [Уладзімірам Пуціным] учора. Вы ведаеце, ён на самай справе прапанаваў дапамагчы ў пасярэдніцтве. Я сказаў, зрабі мне ласку, Уладзімір, давай спачатку разбярэмся з Расіяй», — пераказаў змест размовы з Пуціным Дональд Трамп.
Таксама Трамп назваў Расію і Украіну «дурнымі» і які ўжо раз нагадаў, што вайна ніколі не пачалася, калі б ён быў у той час прэзідэнтам.
Чытайце таксама:
Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова
Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі