БЕЛ Ł РУС

Дэмакратычныя сілы Беларусі і ЕС падпісалі Мемарандум аб паразуменні

19.06.2025 / 10:37

Nashaniva.com

18 чэрвеня ў Бруселі Еўрапейскі эканамічна-сацыяльны камітэт і дэмакратычныя сілы Беларусі падпісалі «Мемарандум аб паразуменні». У Офісе Святланы Ціханоўскай патлумачылі сутнасць дакумента.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Галоўная мэта дакумента — закласці асновы для пашыранага супрацоўніцтва паміж бакамі. У прыватнасці, умацаваць сувязі паміж грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ краінаў Еўрапейскага Саюза і Беларусі, а таксама садзейнічаць удзелу беларускіх дэмакратычных структураў у еўрапейскіх сетках грамадзянскай супольнасці.

Па якіх напрамках будзе ажыццяўляцца супрацоўніцтва: 

1. Умацаванне ўзаемадзеяння паміж Еўрапейскім эканамічна-сацыяльным камітэтам, беларускімі дэмакратычнымі сіламі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

2. Ажыццяўленне сумесных мерапрыемстваў па павышэнні дасведчанасці аб унутранай сітуацыі ў Беларусі ў галіне парушэння правоў чалавека.

3. Прасоўванне і падтрымка прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ і журналістаў.

4. Арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай спадчыны, культуры і мовы ў краінах Еўрапейскага Саюза.

5. Распрацоўка і рэалізацыя сумесных ініцыятываў, накіраваных на супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе.

6. Дапамога ў распрацоўцы і ацэнцы рэформаў для новай Беларусі, а таксама абмену лепшымі практыкамі і досведам пераходу да дэмакратыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула