БЕЛ Ł РУС

У Мінску дзяўчына трапіла пад грузавік на тратуары

19.06.2025 / 17:37

Nashaniva.com

Сёння каля 11:30 у Мінску 23-гадовы кіроўца грузавіка Peugeot, рухаючыся заднім ходам па тратуары каля дома №145А на праспекце Ракасоўскага, не пераканаўся ў бяспецы манеўру і збіў 27-гадовую дзяўчыну, паведамляе УУС Мінскага гарвыканкама.

Дзяўчына стаяла каля краю праезнай часткі і чакала зялёнага сігналу святлафора, каб перайсці дарогу.

Пацярпелая была дастаўленая ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула