БЕЛ Ł РУС

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў

20.06.2025 / 11:19

Nashaniva.com

Аляксей Лазарэнка ідзе на пенсію.

Аляксей Лазарэнка

Сваю пасаду пакідае начальнік магілёўскай папраўчай калоніі №15 палкоўнік Аляксей Лазарэнка. 29 чэрвеня 2025 года яму спаўняецца 50 гадоў.

Новым начальнікам калоніі будзе палкоўнік Іван Ігнаценка.

Лазарэнка знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі. Дзясяткі палітвязняў сведчылі пра яго неадэкватныя паводзіны — псіхалагічны ціск і нават прымяненне фізічнага гвалту.

Аляксей Лазарэнка першы злева. Фота: komkur.info

Пасля звальнення начальніка наваполацкай калоніі Андрэя Пальчыка менавіта Лазарэнка лічыўся самым адыёзным сярод начальнікаў беларускіх калоній.

«Журналісты, адвакаты — гэта самыя дрэнныя людзі ў свеце», — крычаў Лазарэнка журналісту «Радыё Свабода» Алегу Груздзіловічу, калі той трапіў у ПК №15. Пасля гэтага Груздзіловіча адразу адправілі ў ШІЗА.

У кастрычніку 2024 года ў магілёўскай калоніі загінуў 22-гадовы палітвязень Дзмітрый Шлетгаўэр. Хутчэй за ўсё, ён скончыў жыццё самагубствам у ШІЗА, куды трапіў адразу пасля прыбыцця ў калонію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула