БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці ў Мінску адбылося ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў

20.06.2025 / 23:22

Nashaniva.com

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 19:00 побач з домам №134 сутыкнуліся машыны маркі Hyundai, Lada, Belgee і Citroen.

На гэты момант высвятляюцца дакладныя прычыны і абставіны аварыі. Вадзіцеля аўтамабіля Hyundai даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ Першамайскага РУУС Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула